DSCN423722 лютага ў Центральнай гарадской бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Rad№0" мастака, дызайнера, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святланы Баранкоўскай.

DSCN4241Творы, якія прадстаўлены на выставе,  зроблены ў аўтарскай тэхніцы ручнога ткацтва. 

Філасофію праекта "Rad№0" можна трактаваць па-рознаму.

Радно – гэта аснова. Рад нумар zero. Нулявы рад – пачатак новага шляху да сябе, спазнанне і ўвасабленне адвечнай таямніцы сусветнага парадку і радасці быцця.

DSCN4254

Святлана Баранкоўская – вельмі цікавы суразмоўца з глыбокім унутраным светам. Прысутных захапіла яе апантаная ўлюбёнасць у творчасць, у гісторыю Беларусі, ў людзей і жыццё наогул.

Выстава будзе працаваць да 20 сакавіка.

DSCN4283

DSCN4321DSCN4347DSCN4367DSCN4381