IMG 686920 лютага ў межах святкавання 100-годдзя з моманту ўтварэння Узброеных Сіл РБ і да Дня Абаронца Айчыны ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло ваенна-патрыятычнае свята "Каб у арміі служыць трэба мужным, смелым быць", у якім прымалі ўдзел вучні сярэдняй школы № 28.

Будучым салдатам давялося прайсці праз шматлікія выпрабаванні (конкурсы для пехацінцаў, разведчыкаў і стралкоў, сувязістаў і санітарак, шыфравальшчыкаў; гульні "Мазгавы штурм", "Сігнальны флажок", "Каша з тапара") і інш. Удзельнікі, якія паказалі лепшыя вынікі ў конкурсах і гульнях атрымалі ўзнагароды "За выдатную страявую падрыхтоўку", "За асаблівыя заслугі", "За кемлівасць", "За меткасць", "За ўвагу і выдатную памяць", "За сілу і спрыт", "За выдатную медыцынскую падрыхтоўку". І хлопчыкам і дзяўчынкам да спадобы прыйшліся розныя армейскія заданні, і яны з азартам і задавальненнем іх выконвалі, радаваліся, калі атрымлівалася добра і перажывалі, калі не спраўляліся, а галоўнае, да іх прыйшло разуменне, што быць сапраўдным салдатам зусім няпроста, трэба вельмі многае ведаць і ўмець.

IMG 6817IMG 6837IMG 6878