IMG 709828 сакавіка для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла пазнавальная гадзіна "Чаму так бывае?"

У час мерапрыемства дзеці даведаліся пра дзіўныя, незвычайныя, незразумелыя, загадкавыя, неспасціжныя розуму з'явы ў навакольным свеце. Школьнікам расказалі пра асаблівасці паводзін некаторых жывых істот, пра тое, дзе нараджаецца снег, чаму падаюць зоркі, пра што можа расказаць сонечны прамень. Увазе прысутных на кніжнай выставе былі прадстаўлены самыя цікавыя кнігі прыродазнаўчай тэматыкі.