IMG 71065 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для 3-4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшла інфармацыйная гадзіна "І карані адны, і шлях ў нас адзін", прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, знамянальнага свята, якое ўвасабляе ў сабе наша братэрства і непарушную дружбу, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва.

Вучням расказалі пра агульную гісторыю двух народаў, пра старажытнаславянскую азбуку, пра знакамітых людзей, якія сваімі лёсамі злучаюць Беларусь і Расію. На мерапрыемстве прагучаў верш Анатоля Зэкава "Дзве мовы", а таксама вершы беларускіх паэтаў у перакладзе на рускую мову і рускіх паэтаў - у перакладзе на беларускую, а напрыканцы ўсе разам праспявалі песню "Дзе сястры - Беларусь і Расія".