hbAz2snQV 85 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах Тыдня дзіцячай кнігі і да юбілею вядомай паэтэсы Тамары Красновай-Гусачэнка прайшла прэзентацыя яе новай кнігі "Дзіцячы свет".

Удзельнікам святочнага мерапрыемства, навучэнцам 4 "А" і 4 "Б" класаў ДУА "Гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна", прадставілі выданне, своеасаблівую паэтычную энцыклапедыю, якая складаецца з 11 кніг, кожная з іх уяўляе сабой зборнік вершаў пэўнай тэматыкі, а кожны верш у кнізе – гэта асобная пазнавальная і павучальная гісторыя для дзяцей і іх бацькоў.

Гледачам паказалі тэатралізаванае прадстаўленне па матывах 3-й кнігі пад назвай "Вясна" з удзелам Вясны, месяцаў Сакавіка, Красавіка і Мая, а таксама бога сонца і ўрадлівасці Ярылы. Дзеці даведаліся пра народныя веснавыя святы: Цімафееў дзень, Аўдоццю-плюшчыху, Саракі, Юр'еў дзень. Прынялі ўдзел у абрадавых гульнях "Ручаёк" і "Гу-у, вясна!", выразна і артыстычна пачыталі напамяць вершы: "Яшчэ мароз", "Вясна ідзе","Першыя кветкі", "Пралеска" і інш. Дзякуючы добрым, яркім, мілагучным вершам паэтэсы, прэзентацыя прайшла весела, з запалам, з песнямі і карагодамі.

Напрыканцы свята Тамара Іванаўна пачытала вершы з новага выдання і пажадала дзецям сябраваць з добрай кнігай, бо з ёй і вучыцца лягчэй, і адпачываць прыемней і цікавей.

IMG 7134IMG 7148