IMG 71562018 Rodina

 

 

 

 

 

11 красавіка ў межах праграмы ўрачыстай вечарыны «Начало начал...», ініцыіраванай грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» і 12 красавіка ў межах семінара дырэктароў агульнай сярэдняй адукацыі, адна з тэм якога была прымеркавана да Году малой радзімы, супрацоўнікамі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча была арганізавана ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебск» выязная выстава «Малая радзіма - вялікая любоў».

На выставе былі прадстаўлены кнігі вядомых віцебскіх краязнаўцаў Л. Хмяльніцкай, А. Падліпскага, М. Півавара, М. Нікіфароўскага, М. Рыўкіна, кнігі віцебскіх паэтаў, фотаальбомы, турыстычныя і энцыклапедычныя даведнікі па наступных раздзелах: «Віцебск старажатыны, Віцебск малады», «Горад у полымі вайны», «Горад творцаў і майстроў», «Віцебск літаратурны».

На выставе таксама была размешчана буклетная прадукцыя бібліятэкі «Сем цудаў Віцебска», «Плошча Перамогі – сімвал горада Віцебска» і ўласныя кніжныя выданні «Віцебская азбука» і рукапісная кніга «Малая падарожная кніжка» (Паэты Віцебшчыны аб адметнасцях свайго краю).