IMG 71579.1

 

 

 

 

 

19 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча члены гуртка "Бусляня" працягвалі знаёміцца з народнымі промысламі Віцебскага Падзвіння.

Дзецям расказалі пра асаблівасці пляцення кошыкаў, карабоў, посуду, пра тэхніку і тэхналогію, матэрыялы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца пры іх вырабе.

Гурткоўцам прадставілі кнігу "Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны", якая пазнаёміла прысутных з сучаснымі майстрамі лозапляцення і іх творчымі работамі. На практычнай частцы занятка дзеці шчыравалі над пляценнем кошыка і вазы з паперы, а калі яны былі гатовы, то напоўнілі іх кветкамі, зробленымі сваімі рукамі.