IMG-27fb222bf0fe7d9d2fdf78161884641c-V2018 Rodina

 

 

 

 

19 красавіка вучні 6 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" сталі ўдзельнікамі завочнай экскурсіі па гораду Віцебску "Жывой мінуўшчыны дыханне", у ходзе якой супрацоўнік бібліятэкі імя Ул. Караткевіча звярнуў увагу дзяцей на помнікі архітэктуры XVIII - XX стагоддзяў.

Пачалося падарожжа ад будынка Мастацкага музея (былы Акруговы суд), далей вучняў пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі з архітэктурным ансамблем Ратушнай плошчы, правялі па вуліцах старога горада, расказалі пра цэрквы, якія былі разбураны і адноўлены, а таксама пра тыя храмы, якія пакуль што з'яўляюцца для нас страчанай спадчынай.

Падлеткам прадставілі кнігі, якія расказваюць пра архітэктурныя адметнасці горада, а таксама прапанавалі паглядзець паштоўкі з краявідамі старога Віцебска, падрыхтаваныя на аснове сапраўдных фотаздымкаў і паштовых картак XIX - XX стагоддзяў. Усё гэта дапамагло прысутным дакрануцца да жывой гісторыі горада, адчуць водар далёкай мінуўшчыны.