IMG 721923 мая супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча арганізавалі ў ДУА «Кіраўская сярэдняя школа Віцебскага раёна» выязную выставу "Пад бацькоўскім крылом", якая стала ілюстрацыяй урачыстага мерапрыемства да Міжнароднага дня сям'і і Міжнароднага дня бацькі, ініцыіраванага грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз жанчын".

Увазе членаў саюза жанчын, настаўнікаў і вучняў школы былі прадстаўлены матэрыялы ў дапамогу сямейнаму выхаванню: кнігі Лапацінай А. "Гутаркі і казкі пра сям'ю для дзяцей і дарослых", "Сямейныя запаведзі" і Г. Калінінай "Бацькі і дзеці сёння: татам на заметку"; мастацкія творы: паэма Ул. Караткевіча "Бацькава сэрца" і казка "Нямоглы бацька", верш А. Куляшова "Балада аб чатырох заложніках", аповесць-ліставанне У. Ліпскага "Сонца над галавой", кінаповесць "Белыя Росы", раман М. Шолахава "Лёс чалавека"; карціны вядомых мастакоў, падборка матэрыялаў з перыядычнага друку пра апошнія змяненні ў Працоўным кодэксе РБ, якія пашыраюць правы бацькоў, а таксама пра рэцэпты сямейнага шчасця.

IMG 7213