DSC06208-114 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Маўра адбылася літаратурна-гульнявая праграма для дзецей з летняга аздараўленчага лагера пры ДУА "Сярэдняя школа №2". Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па старонках беларускіх народных казак.

Яны з захапленнем узгадвалі сюжэты казак, называлі чалавечыя заганы, якія ў іх высмейваюцца. Дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі, якія часта сустракаюцца ў казках. Асабліва ім спадабалася гульня "Рэха" і конкурс "Хто хутчэй збярэ казку". Падчас літаратурна-гульнявой праграмы дзеці перагарнулі старонкі знаёмых казак, успомнілі любімых герояў, пазнаёміліся з новымі кнігамі. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма па матывах беларускай народнай казкі "Піліпка-сынок".

 DSC06203-3DSC06202-2