IMG 74483 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла патрыятычная гадзіна "Вышэй толькі зоркі", прымеркаваная да Дня дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска".

Падлеткам паказалі дакументальны фільм пра гісторыю заснавання і баявыя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў беларускага народа 103-й асобнай гвардзейскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантнай брыгады імя 60-годдзя СССР, якая дыслацыруецца ў нашым горадзе. Потым прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел ў ваенна-спартыўнай гульні, дзе трэба было прадэманстраваць сілу, спрыт і воінскую кемлівасць. Узнагародай для пераможцаў сталі апладысменты дзяўчынак.

Напрыканцы мерапрыемства падлеткаў пазнаёмілі з кодэксам гонару сапраўднага чалавека і салдата.

IMG 7458