IMG 75409 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў урок моўнай культуры "Чым наша слова адгукнецца?".

Пачаўся ўрок з гістарычных фактаў паходжання ненарматыўнай лексікі на Русі, пра пакаранні, якія існавалі ў XVIII стагоддзі за яе ўжыванне, і якія меры прымаюцца зараз. Увагу падлеткаў засяродзілі на прыгажосці і мілагучнасці літаратурнай мовы і ў працівагу ёй - на грубасці слоў ненарматыўнай лексікі, слоў-паразітаў, маладзёжнага слэнга, якія засмечваюць нашу мову і шкодзяць нам самім, нашаму здароўю і нашаму самаадчуванню. Падлеткам расказалі пра сучасныя навуковыя даследаванні і гіпотэзы, якія пацвердзілі ўплыў як добрых, шчырых, так і гнеўных, зняважлівых слоў на структуру малекулы вады, на рост і ўраджайнасць насення і, вядома, на здароўе чалавека. У лірычнай частцы мерапрыемства прагучалі мудрыя прытчы і вершы рускіх паэтаў: Э. Асадава, М. Рыленкова, П. Вяземскага, В. Шэфнера. Напрыканцы сустрэчы падлеткі паглядзелі ўрывак з інтэрв'ю са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем Другім, у якім ён адказаў на пытанне, звязанае з брыдкаслоўем.