IMG 7608 22 августа-122 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Віцебска" прайшла фальклорная гадзіна "Апекуны зямнога жыцця".

Прысутныя з цікавасцю слухалі расповеды пра незвычайных міфічных істот, якімі ва ўяўленнях людзей быў населены ўвесь навакольны свет: палі і лясы, азёры і рэкі, падворкі і хаты, даведаліся, як яны жылі, валадарылі, гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі, пра іх характары, звычкі, і норавы. Дзеці задалі бібліятэкару шмат пытанняў, і пасля мерапрыемства ўжо ўсе добра ведалі, што той, хто трымае ў руках два вялікія камяні – гэта Пярун; той, хто ўвесь у ціне і водарасцях – гэта Вадзянік; а той, хто кпіць з нас у нас за спіной - гэта Хіхітун і г.д. Дзеці таксама пазнаёміліся з кнігамі і цікавымі матэрыяламі з часопісаў "Вясёлка" і "Рукзачок" адпаведнай тэматыкі.