IMG 20181017 133418 - 300

 

 

 

     17 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча прынялі ўдзел у абласным семінары «Актуальныя пытанні выкладання асноў бяспекі жыццядзейнасці на першай і другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі "Вопыт. Праблемы. Перспектывы"», які праходзіў на базе ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска».

 

  Для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі, настаўнікаў прадмета «Асновы бяспекі жыццядзей- насці» Віцебскай вобласці была арганізавана выяздная выстава «Бяспека. Асоба. Грамадства» і быў прадстаўлены распрацаваны бібліятэкай праект «Бяспечнае асяроддзе – шчаслівыя дзеці». Аўдыторыі расказалі пра арганізацыю індывідуальнай работы з карыстальнікамі, акцый, арыентаваных на замацаванне аўтарытэта правіл самаахоўных паводзін і абавязковасць іх выканання, пра правядзенне сумесных са школай масавых мерапрыемстваў, накіраваных на асвятленне асноўных пагроз (інфармацыйных, камп'ютарных, псіхалагічных, фізічных, экалагічных, эканамічных і інш.), на фарміраванне ў дзяцей уменняў і навыкаў арыентавання ў небяспечных сітуацыях і здольнасцяў адбіваць неспрыяльныя знешнія і ўнутраныя ўздзеянні.

IMG 20181017 121139 - 575