Начало  Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання. Чытанні, выставы, дыскусіі і іншыя культурныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і суседніх рэгіёнах. Гарадскія бібліятэкі таксама прынялі ўдзел у Тыдні з 12 па 18 лістапада.

 

 

   У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 12 лістапада адбыліся ранішнія чытанні ўрыўкаў з папулярнай аповесці шведскіх аўтараў Эліяса і Агнэс Волунд «Даведнік супергерояў» для навучэнцаў 2-х і 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска». Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыю пра прыгоды дзевяцігадовай дзяўчынкі Лізы, якая, дзякуючы кнізе з бібліятэкі, набыла незвычайныя суперздольнасці. Чытанні былі праілюстраваны мультымедыйнай прэзентацыяй, дасланай арганізатарамі праекта. Дзеці абмяркоўвалі ўчынкі Лізы і яе аднакласнікаў, разважалі на якія добрыя справы можна было б накіраваць такія суперздольнасці.

IMG 20181112 110543-1-1  15 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбылося літаратурнае свята «Чараўніца з Швецыі - Астрыд Ліндгрэн» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 44 г.Віцебска». Любімая дзіцячая гераіня Пэпі Доўгаяпанчоха правяла для іх вясёлы ўрок. Школьнікі з задавальненнем вывучылі і выканалі шведскую польку разам с Пэпі.

DSCN8391-танцы     А потым, як водзіцца ў краінах Паўночнай Еўропы ў самы змрочны час года, запалілі свечку і расхінулі на экране новую кнігу шведскіх аўтараў Эліяса і Агнэс Волунд "Даведнік супергерояў". Дзеці з цікавасцю сачылі за прыгодамі галоўнай гераіні кнігі дзяўчынкі Лізы - сучаснай Пэпі Доўгаяпанчоха, якая прымерыла на сябе місію супергероя.

DSCN8412-в конец