2

 

   30 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшло першае ў 2019 годзе пасяджэнне гуртка «Бусляня» (урок чарадзейства па кнізе Алены Масла «Каляды з хроснай»).

    Гурткоўцам расказалі пра прыгоды дзяўчынкі Вікі, якая на Каляды гасцюе ў чараўніцы хроснай і сустракаецца там з неверагоднымі дзівосамі і цудоўнымі пераўтварэннямі: то яна разам з хроснай праз вакно ловіць зоркі, якія потым становяцца каменьчыкамі, то фатаграфуе анёла, то начароўвае завіруху. Дзяцей пазнаёмілі з тэхналогіяй і рэцэптамі добрых спраў, якія размешчаны ў канцы кнігі. Урэшце, гурткоўцы і самі адчулі сябе маленькімі чараўнікамі, здольнымі на маленькі цуд сваімі рукамі. Кожны выразаў з паперы анёла-захавальніка, каб ён заўсёды быў побач і аберагаў ад непрыемнасцей і няшчасцяў.