1

 

    14 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «У адным кроку ад цуда» па кнігах Г.В.Трафімавай і С.А.Трафімава з серыі «Расказы Дзеда Прыродаведа».

   

    Вучням 4«Г» класа ДУА «Гімназія №9 г. Віцебска» расказалі пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі і арганізавалі невялічкае падарожжа па старонках кніг «Якія таямніцы хавае пясок?» і «Якое аддзеннне нам дорыць прырода?». Дзякуючы гэтым выданням дзеці атрымалі адказы на самыя розныя пытанні: якога колеру бывае пясок, дзе знаходзіцца музей пяска, дзе праводзяць фестывалі пясчанай скульптуры, ці існуе аддзенне з кары дрэў і з каменя, і які кароль фарсіў у панчохах з павуціння. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа, а потым кожны ўзяў на абанеменце кнігі таленавітых аўтараў, здольных убачыць цуд у самых простых і звычайных з'явах і прадметах.

2

3