1

 

    17 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло пасяджэнне гуртка «Бусляня» (урок-знаёмства з народным святам Стрэчанне – «Зіма з летам сустракалася, пра здароўечка пыталася»).

 

     

    Дзецям расказалі, што ў аснову свята пакладзены драматычны канфлікт сустрэчы зімы з летам. Дзяўчынкі даведаліся пра песеннасць свята, пра тое, як па стану надвор'я ў гэты дзень вызначалі будучае, пра рытуалы з агнём, пра вонкавую маляўнічасць, пра гульні і забавы з агульнай скарбонкі веснавой святочнасці. Паколькі асноўнымі героямі на свяце павінны быць два ачалавечаныя вобразы Зімы і Лета, якія ўвесь час размаўляюць, спрачаюцца паміж сабой, то практычная частка занятка была прысвечана вырабу і упрыгожванню гэтых сімвалічных істот.