заставка-1

 

    У кожнага чалавека ёсць мова, якая завецца роднай. Мова – душа народа, векавая памяць пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці... Бібліятэкі горада адзначылі Міжнародны дзень родных моў літаратурнымі і інфармацыйнымі гадзінамі, дыктоўкамі, цікавымі праграмамі.

 

     

    Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М.Горкага запрасіла навучэнцаў 6«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Віцебска» на інтэрактыўную праграму, прысвечаную Дню родных моў. Бібліятэкар нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам, што нам у спадчыну засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова – паводле даследванняў ЮНЭСКА беларуская мова з'яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Наша мова заслугоўвае, каб яе любілі і на ёй размаўлялі!
Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Міжнароднага дня родных моў, даведаліся, што ў свеце зараз больш за тры тысячы моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеці слухалі вершы Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц, прадмову Францішка Багушэвіча да зборніка "Дудка беларуская". Хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі назвы адзення на рускай і беларускай мовах і дзеці называлі вопратку, якая з'яўлялася на экране, па-беларуску, атрымлівая салодкія падарункі за правільныя адказы. А потым школьнікаў запрасілі на майстар-клас па вырабленню кніжнай закладкі ў выглядзе «зубаткі» (у тэхніцы беларускага саломапляцення).

2-читальный зал

3 - читальный зал

      Бібліятэка імя А.Пушкіна запрасіла вучняў 3«Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 г. Віцебска» на інфармацыйную гадзіну «Наша родная мова», прысвечаную Міжнароднаму дню родных моў. Дзеці чыталі ўслых вершы беларускіх паэтаў аб родным крае і беларускай мове, удзельнічалі ў віктарыне «Моўныя скарбы роднага краю» і адгадвалі назвы беларускіх песень па гучанні знаёмых ім мелодый.

2 пушкина

1 пушкина

     У госцi да бiблiятэкі iмя Я.Коласа прышлi вучнi 5«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Віцебска», каб прыняць удзел у лiтаратурнай гадзiне «Любiм i ведаем беларускую мову!». Бiблiятэкары паведалi вучням аб тым, якая прыгожая i мілагучная наша мова. У ёй – сэрца i душа нашага працавiтага, добрага и сцiплага народа. Яна – самы першы i чароўны ключык да адкрыцця усiх скарбау i жыццевых дарог. Дзеці пазнаёмiлiся з прыказкамi i прымаўкамi, якiя раскрываюць тэму мовы i слова, вучаць нас шанаваць i цанiць родную мову.

Коласа 1

      Для вучняў 1«Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Віцебска» супрацоўнікі бібліятэкі Я.Купалы правялі ўрок роднай мовы «І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы». Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй развіцця беларускай мовы, алфавітам з кнігі Віктара Кажуры «Азбука ў вершах і малюнках», беларускімі прымаўкамі і прыказкамі; пагулялі з школьнікамі ў нацыянальныя гульні, вывучылі скарагаворкі і праспявалі народныя песні. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах і адгадвалі загадкі, гартали і чыталі беларускія кнігі і часопіс «Вясёлка». Цікавыя дзіцячыя кнігі былі прадстаўлены на выставе «Роднай мовы жывыя вытокі»: беларускія народныя казкі, вершы і казкі сучасных аўтараў. Хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

1 купалы

2 купалы

     Мерапрыемствы да Дня родных моў праходзілі ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча на працягу цэлага тыдня. 20 лютага вучні 6«Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №34» сталі ўдзельнікамі літаратурнай гадзіны «З гукаў чароўных выткана мова», на якой дзеці даведаліся, калі і з якой мэтай было абвешчана гэта свята, колькі сёння налічваецца моў у свеце, колькі з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення, колькі «мёртвых» моў.
   Увагу падлеткаў засяродзілі на прыгажосці, мілагучнасці і асаблівасцях рускай і беларускай моў, якія ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўнымі. У лірычнай часцы мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў Я.Купалы, Я.Коласа, Ул. Караткевіча, В.Віткі, а таксама мудрыя прытчы і вершы рускіх паэтаў Э.Асадава, М. Рыленкова, П. Вяземскага, В. Шэфнера.
3 короткевича

      Вусны часопіс «Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку» прайшоў 25 лютага для вучняў 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11». Пачаўся ён радкамі з верша беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай, даўшымі назву мерапрыемству. Старонкі часопіса пазнаёмілі дзяцей з цікавымі фактамі, з прыказкамі і прымаўкамі, фразеалагізмамі, гістарызмамі і неалагізмамі двух моў. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнявой старонцы часопіса: разгадвалі загадкі і рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў.
    На працягу тыдня наведвальнікаў бібліятэкі запрашалі прыняць удзел у гульні «Простая і святая, родная мова – жывая». Жадаючыя атрымлівалі паштоўкі з выявамі кветак, адзення, колераў, прадметаў быту, названых па-беларуску і стараліся запомніць як мага больш рэдка ўжываемых беларускіх слоў. Тых, хто лепей за ўсіх спраўляўся з заданнем, узнагароджвалі закладкамі, у якіх расказвалася пра жанчын-беларусак, праславіўшых наш край у розныя часы.

2 короткевича

1 короткевича

     27 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Маякоўскага адбыўся вершаваны карагод «І слова гучала, чароўнае слова», прысвечаны Дню родных моў. Вучням 1«Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Віцебска» нагадалі, чаму яны павінны ведаць сваю родную мову і размаўляць на ёй. Дзеці слухалі вершы Адама Русака, Артура Вольскага і іншых беларускіх паэтаў пра родны край. Школьнікі перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пазнаёміліся з найстарэйшым беларускамоўным часопісам «Вясёлка» і кнігамі з серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка».

2 маяковского