1

 

    3 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла пазнавальная гутарка-гульня «Дзень добры, кніжнае лета!».

 

 

      Дзеці даведаліся, як з'явіліся першыя рукапісныя друкаваныя кнігі, як выглядаюць і чым цікавыя сучасныя выданні. Бібліятэкар нагадала прысутным асноўныя правілы карыстання кнігай, каб яна «пражыла» доўгі час і яе пачытала не адно пакаленне. Удзельнікам мерапрыемства перадалі прывітанне ад барона Мюнхгаўзена з пытаннямі паводле сюжэтаў любімых дзіцячых кніг і заданнем самім скласці вясёлы верш. Дзеці безпамылкова адказалі на ўсе пытанні, хорам падабралі патрэбныя рыфмы і паабяцалі быць добрымі сябрамі бібліятэчных кніг.

2

 

     У гэты ж дзень для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Віцебска» і «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма «Казачная планета». Дзеці пазнаёміліся з казкамі А.Панцялеева «Две жабкі», Я.Пермяка «Чароўныя фарбы», Я.Шварца «Рассеяны чараўнік», прынялі ўдзел у віктарыне «Хачу ўсё ведаць!», адгадалі загадкі самай лепшай у свеце няні Мэры Попінс, разам з бібліятэкарам і настаўніцай музыкі праспявалі любімыя дзіцячыя песні з мастацкіх і мульціплікацыйных фільмаў, а пад канец мерапрыемства ўсе разам патанчылі «бугі-вугі», атрымаўшы зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўвесь дзень.

1-1

2

3

4