6

 

    3 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча наведвальнікі летняга лагера ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна» прынялі ўдзел у святочнай праграме «Ура! Канікулы!».

 

      Дзеці з задавальненнем хорам спявалі песні «Солнечный круг», «Улыбка», «Вместе весело шагать», расшыфроўвалі загадкавыя малюнкі, паказвалі свае веды пра навакольны свет, шукалі адказы на пытанні, звязанныя з кнігай і бібліятэкай, а таксама, разумеючы, што летам таксама трэба вучыцца, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Пацешны падлік», «Слоўнікавы дыктант», «Вясёлае вершаскладанне» і інш. Гадзіна праляцела непрыкметна і гэта доказ таму, што модныя гаджэты не могуць замяніць дзецям вернага і надзейнага сябра – добрую кнігу!

2

3

4

5