1

 

    4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера «Эўрыка» ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» прайшла інфармацыйная гадзіна «Ці ведаем мы азбуку?»

 

 

    Старшакласнікам расказалі аб тым, чаму ні на адной мове, акрамя рускай, няма паняцця «азбучная истина», як развівалася маўленне ў старажытных людзей, як з'явілася пісьмо, якую ролю адыгралі Кірыл і Мяфодзій у стварэнні славянскай азбукі і, наогул, у станаўленні славянскай пісьменнасці і літаратуры. Падлеткі даведаліся аб тым, калі на беларускіх землях з'явілася кірыліца, пра жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў: Сімяона Полацкага, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, а таксама пра «Азбучную малітву» і старажытную мудрасць, якая закладзена ў праславянскай азбуцы.

2