456 217 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для школьнага лагера «Патрыёт» прайшло краязнаўчае падарожжа па культурна-гістарычных мясцінах Віцебска «Мой древний город снова юн...».

Пачалося яно з падзей сівой даўніны і скончылася сённяшнім днём. Падлеткам нагадалі пра асноўныя падзеі ў гісторыі нашага горада: першае дакладнае ўпамінанне аб Віцебску ў «Аповесці мінулых часоў», утварэнне і развіццё Віцебскага княства, праўленне князя Альгерда, дараванне гораду магдэбурскага права, Айчынная вайна 1812 года, Вялікая Айчынная вайна і, нарэшце, сучаснасць: прыгожыя і памятныя мясціны нашага горада, музеі і старажытныя будынкі, помнікі і гарадская скульптура. На аформленай да мерапрыемства кніжнай выставе былі прадстаўлены шматлікія выданні, якія знаёмяць чытача з гісторыяй горада і яго адметнасцямі. Сярод іх - багата ілюстраваныя турыстычныя даведнікі, падарункавыя выданні і кнігі віцебскіх краязнаўцаў.IMG 201 2