1

 

    У апошні час у бібліятэках назіраецца новая хваля цікавасці да кніг Дж.К.Ролінг пра прыгоды англійскага хлопчыка Гары Потэра, які трапіў ў школу чарадзейства. І чытачам захацелася мець у сваіх сямейных фотаальбомах фатаграфіі ў стылі «вялікай кнігі тысячагоддзя».

 

 

    У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча пайшлі на сустрэчу такім пажаданням. У фотасесіі прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі Варвара і Аліса Мішута. Фатаграфіі былі зроблены прафесійным фотамастаком Вікторыяй (@torri_topphoto_). Запрашаем усіх жадаючых скарыстацца магчымасцямі і асаблівай атмасферай памяшканняў бібліятэкі, якія могуць стаць дэкарацыямі для такіх фатаграфій.

2