НАЧАЛО26 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла прэм'ера кнігі «Беларускае лета» з удзелам вучняў 4 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска».

Дзецям прадставілі зборнік, у які ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра лета і летнія святы. Удзельнікаў пазнаёмілі з творамі выдання, якія нагадалі ім пра тое, як нашы продкі святкавалі Купалле, Сёмуху, Зажынкі, як і дзе можна ўбачыць асобныя віды кветак і ягад, у якіх клопатах праводзяць лета некаторыя птушкі. Скончылася мерапрыемства паэтычным марафонам: дзеці пачыталі беларускія вершы класікаў і сучасных аўтараў пра самую цудоўную пару года.беларускае лета1беларускае лета2