лось 125 верасня ў бібліятэцы імя Е. Лось адбылася вечарына «Ты - дзіўны свет, бібліятэка!» Адзначыць 30-годдзе з дня заснавання бібліятэкі разам з калектывам прыйшлі чытачы, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, творчых аб'яднанняў, калегі.

Віншаванні прагучалі ад начальніка аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталлі Шыянок, дырэктара ДУ «Цэнтралізаваная сістэма г. Віцебска» Алены Багацёнак, старшыні Віцебскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнка, намесніка старшыні прафкама цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Галіны Ражноўскай.шиенок
красноваКранальным было выступленне вучняў малодшых класаў ДУА «Гімназія №4 г. Віцебска» на чале з намеснікам па вучэбнай рабоце Наталляй Калячонак.1школадетиВучаніца 5 класа ДУА «СШ №17 г. Віцебска» Ангеліна Трафімава расказала аб сваёй даследчыцкай рабоце «Ці патрэбны бібліятэкі ў 21 стагоддзі?», аб'ектам якой стала менавіта бібліятэка імя Еўдакіі Лось. Віцебская паэтка Наталля Салаўёва падрыхтавала вершаванае віншаванне. Цёплыя словы ў адрас супрацоўнікаў прагучалі ад Валянціны Маісеенка (КІЦ «Скарбы свету»), Інны Юрчанка (клуб фларыстыкі «Анюта»), Таццяны Стаселька і Таццяны Сіваковай (аб'яднанне аматараў вышыўкі «Іголачка»). Вельмі шчырымі і сардэчнымі былі віншаванні чытачоў Галіны Дударавай, Вольгі Гецьман, Лілі Раманоўскай.
вышівальўіцы
Упрыгожылі свята выступленні ансамбля народнай музыкі «Жалейка», скрыпачкі Ксеніі Белай і юнай спявачкі Яраславы Цяпковай.жалейкаСловы падзякі ад загадчыка бібліятэкі Ганны Шашуткінай прагучалі ў адрас былых і сённяшніх супрацоўнікаў установы.аннаА яшчэ было шмат кветак, цукерак. падарункаў, усмешак. Сапраўды, «Ты - дзіўны свет, бібліятэка!»