1     Не жадаючы развітвацца з любімымі зімовымі святамі члены гуртка «Бусляня» 22 студзеня прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях «Чароўныя прыгоды».

 

 

    У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча дзяцей пазнаёмілі з казкай У.Суцеева «Ёлка». Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабаўся галоўны персанаж гісторыі, якому было даручана адказнае заданне дзяцей: даставіць пісьмо Дзеду Марозу з просьбай падарыць на свята елку.

  Гурткоўцам захацелася зрабіць аплікацыю з выявай галоўнай прыгажуні навагодняга свята. А потым у іх яшчэ застаўся час, каб прадэкламаваць зімовыя вершы, праспяваць навагоднія песні, а таксама патанчыць пад папулярныя ў дзіцячым асяроддзі мелодыі.

2

3

4

5