IMG 20210613 151335     11 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах праекта «Бібліа-Арт» адкрылася выстава творчых работ «Планета дзяцінства» вучняў, удзельнікаў аб'яднанняў па інтарэсам «Студыя палітра» (педагог Давыдава Святлана Мікалаеўна) і «Вясёлыя фарбы» (педагог Матвеева Вольга Віктараўна) ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

     Работы юных мастакоў раскажуць наведвальнікам выставы, чым жывуць дзеці, пра іх забавы і захапленні, пра іх працоўныя будні і святы. На многіх малюнках можна ўбачыць сям'ю у поўным саставе, асобных членаў сям'і, што сведчыць аб тым, што дзеці толькі побач з роднымі людзьмі адчуваюць сябе абароненымі, упэўненымі і здольнымі дасягаць поспехаў у жыцці, вучобе і творчасці. Выстава радуе вока яркімі фарбамі і гарантуе кожнаму яе наведвальніку добры настрой і жаданне нават даросламу зноў пабываць на самай шчаслівай у свеце планеце – планеце Дзяцінства. Гасцінна запрашаем наведаць выставу і падсілкавацца цудоўнай энергетыкай дзіцячых малюнкаў.IMG 20210613 151325MyCollages