1     Урок бяспекі «Асцярожна, агонь!», у якім бралі ўдзел вучні 3-х класаў СШ №11, прайшоў 10 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     Пачаўся ўрок з апавядання «Пяць запалак», які быў апублікаваны ў чэрвені гэтага года ў часопісе «Юны выратавальнік». Дзяцей зацікавіў і сам сюжэт невялічкага апавядання, і тое, што яго аўтарам стала 14-гадовая дзяўчынка Аляксандра Пятроўская, якая жыве ў аграгарадку Пратасевічы Асіповічскага раёна. Абмяркоўваючы учынкі галоўнай гераіні, дзецям нагадалі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў у памяшканнях, правілы паводзін пры пажарах і тэлефоны ээкстранных служб. Для замацавання матэрыяла была праведзена віктарына «Калі ў кватэры пажар».

2