1     Адкрыццё выставы членаў дзіцячага гуртка ткацтва «Нітка, нітка, паясочак, і кабета, і паночак» (ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна»), на якой прадстаўлены тканыя лялькі і паясы прайшло 10 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

     У адкрыцці выставы прымалі ўдзел вучні 2-3-х класаў СШ №11. Дзецям расказалі пра гісторыю ткацтва на Беларусі, пра асноўныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі і з якімі працуюць удзельнікі гуртка ткацтва сёння.

2

3

    Бібліятэкар звярнуў увагу на ляльку з караваем і расказаў пра звязанныя з ім традыцыі гасціннасці, а таксама пра рэспубліканскую акцыю «Сімвал адзінства», стартаваўшую 3 верасня з Брэсцкай крэпасці. Лялька са снапом у руках дала падставы пазнаёіць дзяцей з беларускім народным святам Дажынкі і расказаць пра няпрстую працу хлебаробаў і каштоўнасць хлеба.

4

5