DSCF2595Для ўдзельнікаў клуба "Надзея" у бібліятэцы-філіяле № 7 (г.п.Руба) 5 верасня адбылася інфармацыйная гадзіна "Шляхамі пісьменства", прысвячаная Дню беларускага пісьменства і друку.

Прысутных пазнаймілі з гісторыяй узнікнення свята, са славутымі дзеячамі Беларусі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства. Цікавай была інфармацыя пра гарады, якія на працягу 23 гадоў станавіліся цэнтрамі правядзення свята. Больш падрабязным быў расказ пра г. Полацк, які ўжо трэці раз у гэтым годзе прымаў гасцей.

Закончылася пасяджэнне клуба сустрэчай з непасрэднымі ўдзельнікамі свята беларускага пісьменства ў Полацку, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі пра тое, што давялося ўбачыць.