IMG 657716 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 6 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў урок моўнай культуры "Словом можно убить, словом можно спасти».

Пачаўся ўрок з гістарычных фактаў паходжання ненарматыўнай лексікі на Русі, пра пакаранні, якія існавалі ў XVIII стагоддзі за яе ўжыванне, і якія меры прымаюцца зараз. Падлеткам расказалі пра сучасныя навуковыя даследванні і гіпотэзы, якія падцвердзілі ўплыў як добрых, шчырых, так і гнеўных, зняважлівых слоў на структуру малекулы вады, на рост і ўраджайнасць насення і, вядома, на здароўе чалавека. На мерапрыемстве прагучалі таксама вершы рускіх паэтаў Э. Асадава, М. Рыленкова, П. Вяземскага, В. Шэфнера, якія прысвечаны слову, культуры мовы.