IMG 660129 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча прынялі ўдзел у абласным тэматычным семінары для настаўнікаў АБЖ і кіраўнікоў метадычных аб'яднанняў "Рашэнне актуальных пытанняў метадычнай падтрымкі педагогаў, выкладаючых вучэбны прадмет "Асновы бяспекі жыццядзейнасці" на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі", які праходзіў у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Для прысутных у аўдыторыі быў зроблены агляд матэрыялаў з перыядычнага друку па інфармацыйнай бяспецы дзяцей і падлеткаў. Падымаліся праблемы, звязаныя з іх безабароннасцю перад патокамі інфармацыі ў сетцы Інтэрнет, у прыватнасці з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў, персанальных дадзеных і звестак пра прыватнае жыццё, кібербулінгам, прапагандай і незаконнай рэкламай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Таксама была прадастаўлена інфармацыя пра сайты, прысвечаныя пытанням бяспечнай работы ў Інтэрнеце і кожны настаўнік атрымаў спіс дакументаў па тэме "Інфармацыйная бяспека".

У заключэнне ўдзельнікам семінара паказалі відэаролік пра сумесны праект бібліятэкі са школамі па розных напрамках бяспекі жыццядзейнасці "".