20171206 145121 16 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для бібліятэкараў школьных бібліятэк вобласці прайшла гадзіна паэзіі "Калі душа зліваецца са словам" з удзелам паэта, перакладчыка і педагога Уладзіміра Папковіча.

Уладзімір Антонавіч расказаў прысутным асобныя эпізоды свайго жыцця, пачытаў са зборнікаў розных гадоў вершы: мужныя і трапяткія, душэўныя і лірычныя, сур'ёзныя і жартаўлівыя. Асобнай тэмай прагучалі паэтычныя творы, услаўляючыя пявучае першароднае матчына слова, "На мове натуральнай гавару...", "Наша мова" і інш. Аўдыторыя таксама пазнаёмілася з новай кнігай паэта "На шалях лёсу", выдадзенай ў 2017 годзе, і паслухала вершы і пераклады Уладзіміра Папковіча на нямецкай мове.

Напрыканцы сустрэчы паэт падарыў бібліятэцы дзве свае кнігі з добрымі пажаданнямі супрацоўнікам і чытачам.