Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

DSC 00812017 год азнаменаваны 135-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.

6 снежня ў бібліятэцы ім. А. С. Пушкіна адбылася літаратурна-музычная вечарына "На кожнай сцяжынцы іх песня і голас...". Удзельнікамі свята сталі навучэнцы УА "Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў", вучні 11 класаў ДУА "Сярэдняя школа № 23 г. Віцебска", чытачы бібліятэкі.

Кожны, прамовіўшы Янка Купала, адразу ўспомніць – Якуб Колас. Яны дадзены Беларусі навечна, назаўседы. Да іх слова прылучаны сэрцы многіх пакаленняў беларусаў, бо мова – душа народа, люстэрка духоўнага жыцця, наш нацыянальны скарб.

Радкі пра родны кут сталі асаблівай формулай выказвання любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі. Шчыра і захапляюча чыталі вершы аб родным краі, роднай старонцы навучэнцы каледжа культуры і мастацтваў Краўчанка Анастасія, Харальская Ганна, Французава Дар'я, Белікава Лізавета і Трубачова Уладзіслава. Вершы патрыятычнай тэматыкі пранікнёна прагучалі з вуснаў Бараноўскага Антона.

На вершы Купалы і Коласа створана мноства песень. У выкананні Мазго Вольгі, навучэнкі каледжа, прагучала прыгожая песня пра васількі, а напрыканцы мерапрыемства Аўчынікава Лізавета праспявала песню пра Беларусь.

На працягу вечарыны прагучала шмат вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, пачута нямала выказванняў пра іх творчасць, шчырых слоў удзячнасці за іх талент і працу на карысць Беларусі. 

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Твае песняры, Беларусь!", а таксама выстава малюнкаў маленькіх чытачоў "Мой родны кут".

DSC 0010

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png