IMG 662018 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 2-3 класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў урок бяспекі «Каб святы былі вясёлымі», на якім дзецям расказалі пра правілы карыстання электрапрыборамі, правілы ўпрыгожвання кватэры і прыбірання лясных прыгажунь, а таксама растлумачылі правілы паводзін на навагодніх ранішніках.

На гумарыстычнай старонцы ўрока прагучалі шкодныя парады "Як аказацца абрабаваным і ўчыніць пажар на Новы год", а таксама вучні пазнаёміліся з новым апавяданнем Валерыя Квілорыі з серыі бяспечнай жыццядзейнасці чалавека "Як я матэматыку спісываў", дзякуючы якому замацавалі свае веды пра правілы паводзін на пажары.