IMG 662921 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча члены гуртка "Бусляня" сабраліся на чарговы занятак, прысвечаны навагодняму святу.

Спачатку адбылося невялічкае падарожжа па старонках кнігі "Беларускі Дзед Мароз", у ходзе якога дзецям расказалі пра цуды рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча": драўляных стражнікаў і чароўнае люстэрка, чароўную студню і чароўны млын. Гурткоўцы таксама паслухалі казку "Вясёлая ёлка", адгадалі загадкі ад Дзеда Мароза, размешчаныя ў кнізе, і сваімі рукамі змайстравалі папяровыя ўпрыгожванні на ёлку.