image-0-02-04-2d67083dee00fe27dbf04e57f6ed455ba7079b482915400d069cef263e082740-V9 студзеня ў бібліятэцы Ул. Караткевіча прайшла адкрытая размова супрацоўніка бібліятэкі з вучнямі 5 "Б" і 6 "Б" ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" пра шкоду ўжывання спіртных напояў.

Дзецям растлумачылі, што эцілавы ці вінны спірт адносіцца да катэгорыі наркатычных рэчываў, якія, як вядома, спачатку выклікаюць прывыканне, а потым устойлівую псіхічную і фізічную залежнасць. Асобна прыпыніліся на піўным алкагалізме, таму што адмоўны ўплыў піва на арганізм таксама не меньшы. Шмат пытанняў выклікала інфармацыя пра энергетычныя напоі, а рэальныя прыклады вынікаў рэгулярнага ўжывання маладымі людзьмі стымулюючых рэчываў пераканалі прысутных, што лепш за ўсё ўмацоўваць свой арганізм заняткамі фізкультурай і спортам.