15 мая ў бібліятэцы імя Янкі Маўра адбылося літаратурнае падарожжа "Я тут жыву", удзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячага сада № 78.
Размова пачалася з вершаваных радкоў пра прыгажосць нашай роднай Беларусі. Потым дзеці пазнаёміліся з паняццем "малая радзіма". Яны даведаліся адкуль пайшла назва нашага горада, як называюць яго жыхароў. Юныя краязнаўцы з цікавасцю адгадвалі загадкі пра наш горад, удзельнічалі ў конкурсе "Хто самы ўважлівы". Яны ўважліва слухалі, чаму Віцебшчыну называюць "сінявокай". Дзеці ўспомнілі аб тым, якая рыба водзіцца ў азёрах і рэках нашай вобласці, пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе. А потым разам з бібліятэкарам адправіліся туды ў завочную вандроўку па лясах Віцебшчыны.
Напрыканцы літаратурнага падарожжа дзеці прысвячалі добрыя словы сваёй малой радзіме, ад якіх у чытальнай зале заззяла папяровае сонейка.