66

 

   24 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №25 г Віцебска» была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма «Казачная планета».

 

 

  Дзеці пазнаёміліся з казкамі А.Панцялеева «Две жабкі», Я.Пермяка «Чароўныя фарбы», Я.Шварца «Рассеяны чараўнік», прынялі ўдзел у віктарыне «Хачу ўсё ведаць!», адгадалі загадкі самай лепшай у свеце няні Мэры Попінс, разам з бібліятэкарам і настаўніцай музыкі праспявалі любімыя дзіцячыя песні з мастацкіх і мульціплікацыйных фільмаў, а пад канец мерапрыемства ўсе разам патанчылі «бугі-вугі», атрымаўшы зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўвесь дзень.

2