началоЭкскурсію і гутарку па выставе "Зямля пад белымі крыламі", на якой прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі", арганізавалі 27 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Школьнікаў пазнаёмілі з кнігай нарысаў Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" і звярнулі ўвагу на дзіцячыя малюнкі, прысвечаныя прыгажосці роднай прыроды, помнікам культурнай спадчыны, сімвалам краіны, гістарычным падзеям і персанажам. Дзяцей пазнаёмілі з вершамі Уладзіміра Караткевіча, у якіх ён прызнаецца ў любові да самага дарагога - Бацькаўшчыны, да кожнага куточака найпрыгажэйшай у свеце зямлі.2