1    Завочнае знаёмства з бібліятэкай арганізавалі для вучняў 1«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11» супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча.

 

     27 студзеня увазе вучняў была прадстаўлена разгорнутая кніжная выстава, на якой можна было ўбачыць шмат цікавых дзіцячых выданняў: мастацкіх і энцыклапедычных, прыгожа аформленых і багата ілюстраваных. Бібліятэкар зрабіла агляд выставы, прыпынілася на асобных выданнях, расказала пра бібліятэку, якая носіць імя нашага знакамітага земляка Уладзіміра Караткевіча.

 

    Напрыканцы мерапрыемства для дзяцей была арганізавана гульня «Чытач-Бібліятэкар», пасля якой вучні расказалі пра свае любімыя творы і пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі, прадстаўленымі на выставе.

2