1     Дзень маці адзначылі 12 и 15 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча разам з вучнямі 2-х і 3-х класаў СШ №11.

 

 

     У праграме свята «Мама можа ўсё на свеце» гучалі вершы на рускай і беларускай мовах і відэазапісы дзіцячых песен, прысвечаных самаму роднаму і блізкаму чалавеку. Павучальныя гісторыі пра самаахвярнарнасць матчынай любові да дзяцей, пра няўдзячныя ўчынкі сыноў і дачок расчулілі вучняў да слёз.

     Падбіраючы самыя добрыя і ласкавыя словы, кожны з удзельнікаў расказаў пра сваю матулю і пра тыя свае ўчынкі, якія яе парадавалі ў апошні час. Дзеці паабяцалі ў святочны дзень абавязкова павіншаваць сваю маці, падарыць ёй верш, малюнак, або сувенір, зроблены сваімі рукамі.

2

3

4