IMG 20211020 153512     Паэтычны марафон «Вершы майго дзяцінства» прайшоў 19 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Падчас мерапрыемства гучалі творы вядомых паэтаў Самуіла Маршака, Сяргея Міхалкова, Барыса Захадэра, Агніі Барто, Рыгора Остэра. Дзякуючы артыстычнаму чытанню бібліятэкара, дзеці з цікавасцю слухалі кароткія вершыкі і доўгія вершы-казкі, сачылі за ўчынкамі літаратурных герояў, суперажывалі, смяяліся і сумавалі. Пасля кожнага прачытанага твора пачыналася яго абмеркаванне. Дзеці безпамылкова знаходзілі асноўны сэнс кожнага верша і давалі трапную характарыстыку персанажам.12