1    Інфармацыйная гадзіна «Чаму так месяцы назвалі?» па кнізе «Залатая восень» з серыі «Маленькі прафесар», у якой бралі ўдзел члены гуртка «Бусляня», прайшла 22 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     Дзеці даведаліся, пра паходжанне назваў восеньскіх месяцаў на беларускай і рускай мове, чаму лісты на дрэвах і кустах летам зялёныя, а восенню жоўтыя, карычневыя і барвовыя, чаму птушкі адлятаюць у вырай і як звяры рыхтуюцца да зімы.

    Гурткоўцы адгадалі загадкі, вусна апісалі карціну І.Левітана «Залатая восень» і пачыталі вершы рускіх і беларускіх паэтаў пра пару года, якая для многіх творцаў стала парой натхнення, а затым з прыроднага матэрыяла і кардону стварылі уласнае мастацкае палатно «Колеры лістапада».

2

3

4