заст     21 лютага у бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася гадзіна мовазнаўства «Сэрцам слова спяліць», прысвечаная Міжнароднаму дню родных моў. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 6А класа гімназіі №4.

     Пачалося мерапрыемства з верша Леаніда Галубовіча «Родная мова». Потым разам з бібліятэкарам падлеткі ўспомнілі гісторыю ўзнікнення свята. Даведаліся аб цікавых лінгвістычных і гістарычных фактах, звязаных з беларускай мовай. Паспрабавалі прачытаць урывак з верша Янкі Купалы «Шчаслівасць» на лацініцы — менавіта так твор быў апублікаваны ў 1910 годзе.
     Далей былі жартоўныя беларускія загадкі, спробы ўспомніць па прадмету вядомыя прыказкі і прымаўкі і не вельмі ўдалыя намаганні перакласці на рускую мову некаторыя беларускія словы.
     Завяршылася гадзіна мовазнаўства вершам Еўдакіі Лось «Табе складаю шчыры свой санэт...»111