заст     У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча працягваецца серыя заняткаў «Традыцыйныя народныя лялькі» гуртка «Бусляня» пад кіраўніцтвам валанцёра Анжэлікі Васілеўскай. 25 лютага дзяцей запрасілі прыняць удзел у шчырым дыялогу «Калі ў вас няма сябра» і пазнаёмілі з народнай лялькай Дзеўкіна забава - гэта сяброўка, з якой можна падзяліцца радасцю і даверыць любы сакрэт, распавесці пра свае смуткі і трывогі (таму яе яшчэ называлі Сяброўкай-плакушкай).

     Гурткоўцы даведаліся, што гэта лялька з'яўляецца па сутнасці сваёй псіхатэрапеўтычнай, яе можна падарыць дзецям, якім не дастае зносін і падтрымкі, потым яны яшчэ паразважалі на тэму «Каго можна лічыць сапраўдным сябрам», успомнілі мастацкія творы, у якіх героі сябравалі, дапамагалі справіцца з праблемамі.12