Единый день безопасности сайт1 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча завяршыўся Тыдзень бяспекі ўрокам перасцярогі "Бяспека апошніх зімовых забаў", у якім бралі ўдзел вучні 2 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Дзецям расказалі пра правілы паводзін на лядовых катках, пра неабходнасць асцярагацца ледзяшоў, якія падаюць з вышыні. Асобная старонка была прысвечана цюбінгу (катанне на надуўных санках па снезе, лёдзе і вадзе). Вучні даведаліся пра характарыстыкі цюбінга, па якіх параметрах трэба яго падбіраць, пра плюсы і мінусы катання на надуўных санках, а таксама пра правілы бяспечных паводзін: выкарыстанне ахоўных сродкаў, выбар абсталяваных схілаў і інш. Дзеці актыўна прынялі ўдзел у размове, расказалі пра вясёлыя і не вельмі выпадкі катання на цюбінгу, прааналізавалі свае памылкі.