заст     Адкрыццё выставы лялек «Озорные кошки, мышки к нам пришли из доброй книжки» адбылося 9 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Экспанаты для выставы прадаставілі студыя «Фольк. Арт» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (педагог Наталля Курневіч ) і чытачка бібліятэкі Глушнёнак Раіса Аляксандраўна.

     Акрамя гарэзлівых катоў і мышак да чытачоў з кніжных старонак «выйшлі» сава і тыгронак, зайцы і чарапашка, пінгвінёнак і Царэўна–Жаба, дамавёнак Кузя і Баба–Яга. Дзецям прадставілі кнігі, у якіх можна прачытаць пра прыгоды названых герояў, а таксама выданні, якія даюць магчымасць асвоіць такую крапатлівую і такую цікавую тэхналогію стварэння мяккай цацкі, з якой можна гуляць, давяраць свае таямніцы або падарыць сябру.12