сайтПазнавальная гадзіна "Сімвалы Беларусі", у якой бралі удзел вучні 2 "А" класа СШ №11 прайшла 18 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча.

Дзецям расказалі, што ў кожнай краіне існуе асноўны закон, які завецца Канстытуцыяй, у 2022 годзе беларускі народ зацвердзіў змены ў гэтым законе. Шла гаворка і пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Якую інфармацыю нясуць колеры сцяга Беларусі, хто прыдумаў да яго арнамент і што ён азначае? Чаму на гербе мы бачым зямны шар і ўзыходзячае сонца, чаму ў вянок уплецены каласы жыта, кветкі льна і канюшыны, што сімвалізуе чырвоная зорка? Вучні нагадалі абставіны, калі гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.